Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета распачаліся з ужо добрай традыцыі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд сустракалі пілігрымаў.
На роварах прыбылі пілігрымы з Паставаў і Міёраў.
З Удзела прыйшлі некалькі чалавек у пакутніцкай пілігрымцы ― удзельнікі ішлі ў поўным маўчанні і неслі на сабе ўсе патрэбныя рэчы.
Ужо ў дзясяты раз была арганізавана пілігрымка з Глыбокага. Сёлета яна мела 90 удзельнікаў.
Фота Ірыны Гайдамовіч




























