Такое рашэнне ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў было аб’яўлена падчас урачыстай святой Імшы 17 жніўня.
Дакумент аб рашэнні зачытаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока.
Тытул прысвойваецца выбітнай гістарычнай каштоўнасці, якая з’яўляецца месцам пілігрымавання. З гэтага часу святыня атрымлівае шэраг прывілеяў. Напрыклад, тут пры пэўных умовах можна атрымаць поўны адпуст.
Сучаснае палажэнне малой базылікі рэгулюецца дэкрэтам De Titulo Basilicæ Minoris ад 9 лістапада 1989 года.
У Беларусі да гэтага дня падобны тытул мелі толькі тры святыні: касцёл святога Францішка Касверыя ў Гродне, касцёлы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе і Пінску.







