Чацвёртыя Агульнабеларускія Дні моладзі прайшлі ў Браславе

З 19 па 21 ліпеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў быў напоўнены галасамі маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі больш за трыста юнакоў і дзяўчат.

Разам з моладдзю ў гэтыя дні прабывалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На распачацце сустрэчы прысутнічаў таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і новапрызначаны дапаможны біскуп намінант Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зносак.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑