ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIII Звычайную Нядзелю.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак – свята Найсвяцейшай панны марыі Будслаўскай,

– у сераду – свята св. Тамаша, апостала,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,

– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.

3. Святыя Імшы малітоўных груп:

    -у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  

    – у аўторак a 19.00 – Група Маці у малітве

    – у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці

    – у  наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым     Хрыстом.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. У нашым санктуарыі адбудуцца 4-я АГУЛЬНА БЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ (з 19 па 21 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 14 ліпеня.

5. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца у панядзелак (заўтра) пасля Св. Імшы ў 8.00.

6. З-за таго, што ў пілігрымку аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай запісалася вельмі мала людзей, будзе ехаць толькі парафіяльны аўтобус. Выезд ад касцёла ў суботу ў 6 раніцы.

7. Св. Імшы на могілках:

– 13  ліпеня (субота) ў 11.00 пры павароце на Хомкаўшчыну,

– 27 ліпеня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча,

–  4 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑