Па добрай традыцыі завяршэнне катэхетычнага года для дзяцей 4-8 гадоў адзначылі пікніком у сясцёр эўхарыстак.
Сястра Наталля Арлянковіч SJE, якая апякуецца такімі дзеткамі, на гэты раз падрыхтавала катэхезу і для іх бацькоў,
Сустрэча атрымалася прыемнай, утульнай і карыснай.
Бацькі дзяцей дзякуюць сястры Наталлі і сёстрам эўхарысткам за цудоўную магчымасць правесці вольны час разам.












