У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.
Да сакрамэнту Эўхарыстыі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з сястрой Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.
Падчас Імшы пробашч парафіі ксёндз Станіслаў паждаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, калі атрымалі ў дар найвялікшы падарунак: магчымасць спажываць Цела Хрыста, якое дае вечнае жыццё. А таксама заахвоціў бацькоў быць добрым прыкладам для дзяцей у частым карыстанні з сакрамэнтаў.
Фота Ірыны Гайдамовіч







































