З 15 по 17 сакавіка ў нашай парафіяльнай супольнасці прайшлі рэкалекцыі. Праводзіў іх ― ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, пробашч парафіі ў Верхнядзвінску.
Святар разважаў над моцай Хрыстовай. І над тым, што яна перадалася і Яго вучням. Каб валодаць гэтай моцаю, трэба часцей карыстацца з сакрамэнту споведзі і прымаць Хрыстова Цела.
Дзелімся з вамі фотарэпартажам з рэкалекцый. Фота Ірыны Гайдамовіч



















