Шмат дарог, сцяжынак ёсць у жыцці. Дарога ў школу, у садок, да працы, на сустрэчу з каханай і каханым, дарога ў касцёл, у краму… Але найпрыгажэйшы шлях – гэта шлях, які перажываем кожную пятніцу ў нашых касцёлах, шлях нашага Настаўніка і Збаўцы – Крыжовы шлях любові. Ідучы па жыцці разам з Езусам вучымся, якія каштоўнасці трэба выбіраць, каб быць сапраўдным апосталам і паслядляўнікам Езуса ў сучасным свеце.
Падлеткі нашай парафіі сёння праводзілі Набажэнства Крыжовага Шляху. Галоўнай думкай у разважаннях безумоўна – Любоў, бо толькі яна мае сілу прабачаць і аздараўляць. Грахі нас зневаляюць, скоўваюць у свае путы, не дазваляюць жыць ў паўнаце і свабодзе, а Езус прагне нас вызваліць праз Сваю Муку і Смерць, праз Святыя Сакрамэнты, якія даверыў нам у Касцёле. Гэты Крыжовы Шлях сімвалічна прамовіў пра Любоў Езуса. На кожнай стацыі маладыя асобы, трымалі ў руках розныя грахі і гэтыя грахі перашкаджалі жыць у свободзе, але аддаючы грэх Богу, грахі прыбівалліся да Крыжа. Спадаржнічаў нам спеў:
Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх,
I не каты крыжавалі, а мой грэх,
Не кап’ё прабіла Сэрца, а мой грэх,
Ты яшчэ да нараджэння любіў мяне…
Менавіта так, наш Збаўца яшчэ да нашага нараджэння любіў кожнага з нас. А цяпер наш час, час ласкі вызвалення ў Божым Збаўленні…
Вялікі дзякуй падлеткам, якія так малітоўна і прыгожа спявалі, чыталі разважанні, бралі артыстычны ўдзел на кожнай стацыі і неслі Крыж. Спадзяемся, што наша малітва ўмацуе ў нас Любоў, бо Любоў большая чым наш грэх.





















