На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам

На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам «За высокі ўзровень пастаноўкі спектакля»

Дыяцэзіяльны конкурс батлеек адбыўся ў Віцебску 5 студзеня 2024 года. У ім прынялі ўдзел і вернікі нашай парафіі.

Конкурс батлеек праводзіцца з мэтай умацавання хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, спрыяе абмену творчым вопытам паміж калектывамі – удзельнікамі конкурсу, якія існуюць пры каталіцкіх парафіях. А таксама дае магчымасць развіваць творчы патэнцыял дзяцей і моладзі. 

«Браслаўская парафія вельмі багатая,

шмат прыгажосці вакол нас,

Маці Марыя – наша Уладарка

Асвячае ўсіх ласкамі ў кожны час.

Вось і роздум над каляднай падзеяй

Узняла нашыя сэрцы да Бога,

перапоўніла святымі пачуццямі, 

і ў маленькім дзіцяці мы пачулі моц перамогі». 

Гэтымі словамі распачалася пастаноўка каляднага спектакля браслаўскай парафіі. Моладзь і дзеці вельмі стараліся, каб калядамі цешыўся касцёл. А таксама прыклалі намаганні і пасвяцілі час на развіццё майстэрства, выразнасці, артыстычнасці, каб удзельнічаць у конкурсе батлеек.

Дзякуючы клопатам нашых святароў, спадарыне Іне Сапун, сёстрам эўхарысткам і бацькам дзяцей і моладзі, тэатральны калектыў нашай парафіі адзначылі дыпломам «За высокі ўзровень пастаноўкі спектакля». Асаблівую падзяку хочам выказаць дзеючым асобам:

  1. Вядучы Анёл ― Дар’я Якубовіч
  2. Вядучы тэлешоў ― Жукаў Міхаіл
  3. Спадарыня Усё ведаю ― Карына Урбановіч
  4. Спадар Шмат не ведаю ― Валерыя Кашкур
  5. Спадар Добра памятаю ― Марыя Шніп
  6. Шон Вослік ― Аліна Загорская
  7. Добраахвотнік ― Данііл Карооль
  8. Анёл 1 ― Валерыя Пурпуцыс
  9. Анёл 2 ― Эвяліна Мацулевіч
  10. Пастушок 1 ― Мікіта Глод
  11. Пастушок 2 ― Аляксандр Маркушонак
  12. Пастушок старэйшы 1 ― ГаннаКарніенка
  13. Пастушок старэйшы 2 ― Ульяна Кезік
  14. Кароль Каспар ― Марк Кароль
  15. Кароль Мэльхіор ― Яна Кароль
  16. Кароль Бальтазар ― Арцём Жаркевіч
  17. Зорачка ― Мілена Навумава
  18. Юзаф ― Эдуард Крумплеўскі
  19. Марыя ― Анастасія Пугаўка

Спяваючыя асобы:

  • Ганна Вязіцкая,
  • Юльяна Панасюк,
  • Ксенія Чэсуль,
  • Вераніка Аніковіч

Няхай Імя Божае і далей праслаўляецца ў маладых сэрцах нашых парафіянаў.

З удзячнасцю, с. Наталля Арлянковіч SJE


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑