Ціхая ноч Божага Нараджэння

Вось і настала цудоўная святочная ноч Божага Нараджэння. Пасля вячэры і малітвы ў сямейным коле вернікі нашай парафіі накіраваліся на ўрачыстую Імшу Пастэрку.

Пастэрка ― гэта Імша на Божае Нараджэнне, назва якой паходзіць ад лацінскага слова «pastor», што азначае «пастух». Менавіта пастухі былі першымі людзьмі, якія прывіталі нованароджанага Збаўцу.  Такая Імша адбываецца апоўначы.

Пастэрка ў нашай парафіі распачалася працэсіяй, у якой пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд урачыста ўнёс у святыню фігурку Дзіцяці Езуса. Затым прагучаў тэкст пра гісторыю збаўлення габррэйскага народу і прадказанне прыйсця Місіі.

У гаміліі ксёндз Станіслаў заахвоціў прысутных знаходзіць час для Бога ў малітве, адарацыі і разважанні. А таксама нагадаў, што ўрачыстасць Божага Нараджэння ― гэта пра любоў да Бога і бліжняга.

Тэкст Святлана Жылевіч

Фота Ірыны Гайдамовіч

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑