Хрысціянскі Баль 2023

Хрысціянскі баль у Браславе ― гэта заўсёды радасна.
У суботу 2 снежня ў нашай парафіі адбыўся VII Хрысціянскі баль. Вечарына перад пачаткам Адвэнту стала ўжо добрай традыцыяй . Сёлета на ёй сабраліся каля 170 вернікаў з нашай парафіі, а таксама госці з Шаркаўшчыны і Глыбокага.
Баль распачаўся малітвай, затым усіх чакаў пачастунак і забава. Прысутных радаваў выступленнем музычны гурт з Наваполацку «Mohito» і моладзевы гурт з нашай парафіі. Добравядомыя песні прысутыя спявалі і ў сумесным караоке. Таксама падчас вечары была арганізавана латарэя з прызамі.
Хрысціянскі баль сабраў вернікаў рознага ўзросту: дзяцей, моладзь, людзей старэйшых. Гэтае свята ― добрая магчымасць не толькі павесяліцца, але і паразмаўляць адно з адным і са святарамі.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑