18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». Гэтую сусветную ініцыятыву арганізуе Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Дзеці з нашай парафіі ўжо не першы раз удзельнічаюць у ёй, але ўпершыню трансляцыя вялася ў тым ліку і з Браслава. А яшчэ з Мінска, Гомеля, Гродна і Магілёва.
Да групы дзяцей у нашай парафіі далучыўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Мінску ― дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч.
Напачатку малітвы сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі кс. Кшыштаф Сырока прывітаў прысутных ад імя Папы Рымскага Францішка, а таксама перадаў папскі ружанец, што праз некаторы час адправіцца ў малітоўную вандроўку па парафіях Беларусі.
Дзеці з Браслава пад кіраўніцтвам сясцёр эўхарыстак праводзілі малітву таямніцы Спаслання Духа Святога.
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч
Як гэта было, глядзіце на ютуб-канале Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра:


















