У гэтым месяцы пробашч браслаўскай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS адзначыў 25 гадоў манаскага жыцця. З гэтай нагоды ў нядзелю 24 верасня дзеці і моладзь павіншавалі святара.
Вернікі парафіі далучаюцца да словаў віншавання:
«Паважаны ксёндз Станіслаў! Дзякуем вам за гады служэння ў нашай супольнасці. Жадаем чуць голас Пана ва ўсіх штодзённых справах. Няхай Дух Святы кіруе вашымі словамі і ўчынкамі, каб як мага больш людзей сустрэлі Хрыста ў сваім жыцці і пазналі Яго. Шчыра жадаем духоўных і фізічных сілаў, здароўя, Божага благаслаўлення».
















