1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай будзем перажываць 8 верасня, у пятніцу. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi. Гэта абавязковая ўрачыстасць для ўсёй нашай парафіі.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
- у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца ў панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 на катэхэзу. 10 верасня ( нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 году да Камуніі. 17 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 і 2 года да Бежмавання. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля гэтых сустрэч на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
5. Запрашаем хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.
6. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
7. Св. Імша на могілках:
- 9 вервсня ў 11.00 на старых браслаўскіх могілках;
- 30 верасня ў 12.00 вёска Зарачча.
8. Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 8 верасня ў Удзела. Пачата а 11.00. Хто з удзельнікаў руху з нашай парафіі жадае паехаць на сустрэчу, просім запісвацца ў сакрыстыі да аўторка.
9. Сардэчна вітаем у нашай парафіяльнай супольнасці, с. Ганну Буткевіч якая распачынае сваю паслугу сярод нас. Жадаем ёй Божага Благаслаўлення, дароў Духа Святога і на кожны дзень апекі Маці Божай Браслаўскай.
10. Наш парафіянін і міністрант Міхаіл Шульгоўскі распачаў фармацыю ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне. Заахвочваем вас усіх да малітвы ў інтэнцыі Міхаіла.
11. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.






