1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка;
- у аўторак урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
2. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча адбудзецца 15 жніўня (аўторак) пасля святой Імшы на 19.00.
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (18 жніўня). Падчас урачыстасці ў пятніцу 18 жніўня ў 18.00 будзе канферэнцыя і адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. У 22.15 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. A да гэтых урачыстасцяў ад 14 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву.
4. У суботу 19 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну з панядзелка з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
6. Вельмі просім аб дапамозе ў прыбіранні касцёла і тэрыторыі вакол касцёла ў панядзелак з 9.00, а ў чацвер з 9.00 дапамагчы прыгатаваць палявы алтар да ўрачыстасці.
7. У суботу 26 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста а ў нядзелю 27 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
8. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у чацвер да сакрыстыі.
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.






