ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у суботу свята катэдры св. Пятра, апостала.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту у чацвер у 18.00.
3. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін св. Схалястыкі, панны,
- у аўторак (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрда. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.30 запрашаем на ружанцовую малітву. Таксама падчас вячэрняй Св. Імшу будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Свята Ахвяравання Пана

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
- у сераду - успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у чацвер - успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,  
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫна III Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве,
- у аўторак – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у пятніцу -  успамін св. Яна Боско, прэзбітэра,
- у наступную нядзелю - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана  таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы,
- у пятніцу – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу – свята навяртання св. Паўла, апостала,
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая, Нарбута, Крылова - два святары, ад 16.00,
- аўторак: Муражы – Навастройкі – два святары, ад 17.00,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана

1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у пятніцу успамін св. Антонія, абата.
3. План каляды на гэты тыдзень наступны:
- панядзелак:  вул. Стадыённая –ад 15.00,  і вул.  Маякоўскага - ад 16.00, адзін святар
Заборныя гумны вул. Kірпічная,  – адзін святар, ад 16.00,

Чытаць далей...

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне. Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.

Чытаць далей...

Душпастырскія Aб’явы на II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА

1. У панядзелак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве, 
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы  Жывога Ружанца.

Чытаць далей...

Падарункі для дзяцей

У нядзелю Святой Сям’і пасля Імшы на 11 гадзін адбыўся калядны канцэрт. Дзеці і моладзь падзяліліся сваімі талентамі з іншымі вернікамі парафіі ― у вершах, спевах і гранні яны праслаўлялі таямніцу нараджэння Збаўцы. У гэты дзень таксама свае падарункі атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніх раратніх Імшах падчас Адвэнту. Такіх дзяцей было больш за 50.

Глядзець фатаграфіі...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑