Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

Праграма фэсту
4 ліпеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні:
- аўторак (24.06)  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00,
- чацвер (26.06) заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
- пятніца (27.06) урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы

Чытаць далей...

Пілігрымка Веры, Любові і Надзеі 2025

Афіцыйна сезон пілігрымак у Беларусі яшчэ не распачаўся, але дзеці з Браслаўскага санктуарыя Маці Божай распачалі свой, сезон Пілігрымаў Надзеі. Менавіта так называўся летнік, арганізаваны парафіяй і сёстрамі Эўхарысткамі для маленькіх вернікаў, якія толькі ў гэтым годзе прынялі Святую Камунію, а таксама для тых, хто рыхтуецца да яе прыняцця.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы

1. На гэтым тыдні:
- чацвер (19.06) урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы у нашай базіліцы будуць адпраўлены ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне. Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;
I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,        
II   алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”, 
III   алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV   алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,
- субота (21.06)  успамін св. Алаізіа Ганзагі, законніка.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога

1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы   а 11.00 і 19.00.
2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду, успамін св. Барнабы, апостала,
- у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,
- у пятніцу, успамін св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні:
-у панядзелак (26.05.) – успамін св. Філіпа Нэры, святара,
- у чацвер (29.05.) - прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
- у суботу (31.05.) – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V велікодны тыдзень

1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў  чацвер у 18.00.
3. Вельмі просім аб дапамозе ў прыбіранні дом айца Ярдана у панядзелак  з 9.00.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,
- у сераду – свята св. Мацвея, Апостала.
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей ў суботу а 17.00.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑