Дарагія парафіяне, умілаваныя ў Хрысце!

Бог у Сваёй дабрыні чарговы раз дае нам ласку ўзрадавацца Святу Божага Нараджэння. Накіроўвае нашы думкі да найвялікшай Любові — Езуса, які пакінуў хвалу Нябёсаў і стаў чалавекам, каб нарадзіцца ў свеце, які прагне спачування, разумення і міласэрнасці.
Жадаю, каб у штодзённым жыцці вы знайшлі свой Бэтлеем, а ў ім — Хрыста, які прыходзіць да кожнага чалавека асабіста з дарам спакою, радасці і прымірэння.

Чытаць далей...

Бетлеемскі агонь прыбыў у Браслаўскую парафію

21 снежня 2025 года полацкія скаўты прывезлі ў Браслаўскую базыліку Бетлеемскі агонь міру і дабра, які 17 снежня 2025 года традыцыйна прыбыў у Беларусь.
Гэта цудоўная акцыя, якая штогод адбываецца напярэдадні свята Божага Нараджэння, каб злучыць людзей розных краін і веравызнанняў сімвалам цяпла, міру і надзеі. Бетлеемскі агонь — гэта полымя, запаленае ў пячоры Наражэння Езуса ў Бетлееме, там, дзе, паводле традыцыі, нарадзіўся Езус Хрыстус.

Чытаць далей...

У нашай парафіі завяршыліся адвэнтовыя рэкалекцыі (2025 г.)

З 19 па 21 снежня іх праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.  
Свае разважанні рэкалекцыяніст прысвяціў ролі Маці Божай і  яе апекі, а таксама моцы ружанцовай малітвы. 
Святар таксама сустрэўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Адвэнтовые рэкалекцыі сталі завяршальным этапам у падрыхтоўцы да перажывання свята Божага Нараджэння.

Чытаць далей...

УВАГА! Змяняецца час святых Імшаў

Урачыстая літургія ў вігілію Божага Нараджэння — Пастэрка — сёлета ў нашай парафіі будзе а 22-й гадзіне (замест апоўначы).

Таксама з 1 студзеня 2026 года адмяняецца нядзельная Імша ў 15.00. Расклад Імшаў па нядзелях стане наступным:
08.30 — на польскай мове.
11.00 — на беларускай мове.
18.00 — на беларускай мове.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Міхаілу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Магчымасць споведзі для тых, хто не паспеў паспавядацца падчас рэкалекцый у панядзелак і аўторак за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту

1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі (марыянін) пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.  Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый.  Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнту

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай   Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
    - у суботу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
3. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта

1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня.
 2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  - у панядзелак св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд   прыгатавання да Божага Нарджэння. 
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑