Галоўная

Вербная нядзеля распачала Вялікі тыдзень

У нядзелю 13 красавіка ўвесь каталіцкі і праваслаўны свет узгадваў падзею ўвахода Езуса Хрыста ў Ерузалем. Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень.
Па добрай традыцыі працэсія з вербамі распачала святую Імшу на 11 гадзін. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд заахвочваў прысутных знайсці час на гэтым тыдні, каб прысвяціць яго цішыні і малітве, аддаючы падзяку і хвалу Богу за збаўчую муку Яго Сына.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Мукі Пана

1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.15.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем  айцу Валерыю за рэкалекцыйную паслугу.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.

Чытаць далей...

Праграма вялікапостных рэкалекцый 2025

Пятніца 4.04.2025
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях
18.15 -  Крыжовы Шлях
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
Субота  5.04.2025
11.00 –  Набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (4 красавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (6 красавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Валерый Мазюк CSsR, які працуе ў парафіі Маці Божай Ларэтанскай Мінск (Сокал). Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту

1. На гэтым тыдні:
- аўторак (25.03) Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Вялікага Посту

1. На гэтым тыдні:
- серада (19.03) Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы а 11.00 і 19.00 у базіліцы і а 17.00 у бальнічнай капліцы.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑