Галоўная

Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе

Санктуарый Маці Божай Браслаўскай — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз - Марыі Валадаркі азёраў. Наш санктуарый — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў.
Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базыліка). 
Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXI Звычайную Нядзелю

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду успамін св. Монікі,
- у чацвер успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у пятніцу успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.

Чытаць далей...

Працэсія з копіяй абраза Маці Божай i начная Імша – Фотарэпартаж (2025 г.)

Традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай  папярэднічала святой Імшы апоўначы.  У ружанцовай малітве вернікі парафіі і пілігрымы даручалі Богу свае турботы і маліліся аб Божых ласках праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

Глядзець далей...

Імша ў базыліцы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі – Фотарэпартаж (2025 г.)

22 жніўня ўвечары санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў сабраў вернікаў не толькі з дэканату, але і многіх куточкаў дыяцэзіі, якія прагнулі атрымаць сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Глядзець далей...

Cустрэча і прывітанне пілігрымаў – Фотарэпартаж (2025 г.)

Сёлетнія ўрачыстасці ў гонар цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў распачаліся ў пятніцу 22 жніўня. Па добрай традыцыі пачаткам святкаванняў стаў прыход пілігрымаў у браслаўскі санктуарый і іх прывітанне.

Глядзець далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XX Звычайную Нядзелю

1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,
- у чацвер успамін св. Пія X, папы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (22 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на XIX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Клары, панны,
- у чацвер успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
- у  пятніцу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы,

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑