Галоўная

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.  
- у аўторак - успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,
- у суботу -  успамін св. Схалястыкі, панны,
- у наступную нядзелю - (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых у наступную надзелю будзе падчас кожнай Св. Імшу.

Чытаць далей...

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

У нядзелю 28 студзеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.
Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў,Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнкаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Яна Боско, святара,
- у пятніцу - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана  таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.  
- у суботу - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
– у чацвер – свята навяртання св. Паўла, апостала,
– у пятніцу – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў,
– у суботу – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Антоня, абата.
У чацвер пачынаецца тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: Заборныя гумны вул. Kірпічная,  – адзін святар, ад 16.00,
                вул. Акцябра д. 17 – адзін святар ад 15.00,
- аўторак: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00,
- серада: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 16.00,
                вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00,
- чацвер: вул. Якуба Коласа, Гогаля – адзін святар ад 16.00,

Чытаць далей...

25-годдзе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна”

З нагоды 25-годдзя дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ксёндз Станіслаў Мжыглуд атрымаў ліст падзякі. "Мы ўдзячныя Вам за шматгадовае супрацоўніцтва, пасільны ўклад у развіццё сацыяльнай структуры Браслаўскага раёна", - адзначаецца ў лісце.

Чытаць далей...

На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам

На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам «За высокі ўзровень пастаноўкі спектакля»
Дыяцэзіяльны конкурс батлеек адбыўся ў Віцебску 5 студзеня 2024 года. У ім прынялі ўдзел і вернікі нашай парафіі.
Конкурс батлеек праводзіцца з мэтай умацавання хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, спрыяе абмену творчым вопытам паміж калектывамі - удзельнікамі конкурсу, якія існуюць пры каталіцкіх парафіях. А таксама дае магчымасць развіваць творчы патэнцыял дзяцей і моладзі.

Чытаць далей...

У Браславе асвяцілі купель для хросту

7 студзеня, у свята Хросту Пана, у нашай святыні асвяцілі новаўстаноўленую купель для хросту. Абрад здзейсніў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд
У купелі будзе захоўвацца вада пры ўдзяленні сакрамэнту хросту.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана

1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. Каляды – гэта заўсёды шмат клопатаў, мітусні і ў дзяцей і  ў дарослых.  Усе перапоўнены эмоцыямі, чакаюць падарункаў  і  звяртаюцца адзін да аднога з найлепшымі пажаданнямі. І ў нашай парафіяльнай супольнасці было шмат клопатаў.  Да Свята Божага нараджэння мы рыхтаваліся раратамі. Хачу шчыра падзякаваць дзецям і дарослым за малітву, за ўдзел у святых раратніх Імшах.

Чытаць далей...

Калядны канцэрт

У нядзелю 31 снежня дзеці нашай парафіі выступілі са спевамі і пастаноўкай пра Божае Нараджэнне. Невялічкі канцэрт прайшоў у касцёле пасля святой Імшы ў 11 гадзін.
Канцэрт стаў добрай нагодай яшчэ раз паразважаць над сутнасцю свята, а таксама падзяліцца сваімі талентамі.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑