З 19 па 21 снежня іх праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.
Свае разважанні рэкалекцыяніст прысвяціў ролі Маці Божай і яе апекі, а таксама моцы ружанцовай малітвы.
Святар таксама сустрэўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Адвэнтовые рэкалекцыі сталі завяршальным этапам у падрыхтоўцы да перажывання свята Божага Нараджэння.
Чытаць далей...
Галоўная
УВАГА! Змяняецца час святых Імшаў
Урачыстая літургія ў вігілію Божага Нараджэння — Пастэрка — сёлета ў нашай парафіі будзе а 22-й гадзіне (замест апоўначы).
Таксама з 1 студзеня 2026 года адмяняецца нядзельная Імша ў 15.00. Расклад Імшаў па нядзелях стане наступным:
08.30 — на польскай мове.
11.00 — на беларускай мове.
18.00 — на беларускай мове.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Міхаілу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Магчымасць споведзі для тых, хто не паспеў паспавядацца падчас рэкалекцый у панядзелак і аўторак за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі (марыянін) пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнту
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
- у суботу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
3. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння.
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы,
- у пятніцу успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у суботу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- у аўторак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
- у сераду Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
Чытаць далей...






