Галоўная

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXI Звычайную Нядзелю

1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак успамін св. Монікі,
- у сераду успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у чацвкр успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання.

Чытаць далей...

Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай

Такое рашэнне ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў было аб’яўлена падчас урачыстай святой Імшы 17 жніўня.

Дакумент аб рашэнні зачытаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока.

Чытаць далей...

Урачыстая святая Імша на палявым алтары

Імша падзякі за прыгожыя юбілеі. Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай праходзілі ў час святкавання 600-годдзя з часу заснавання парафіі ў Браславе, 200-годдзя з часу пабудовы тут мураванага касцёла, 15-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Браслаўскай папскімі каронамі, а таксама двух юбілееў — 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі і ўтварэння дыяцэзіяльнага санктуарыя Валадаркі азёраў.

Чытаць далей...

Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі

Падчас літургіі, якая распачынае святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, традыцыйна ўдзяляецца сарамэнт бежмавання. Прыступілі да яго вернікі браслаўскай і іншых парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Чытаць далей...

Пешшу і на ровары пілігрымы прыбывалі ў браслаўскі санктуарый

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета распачаліся з ужо добрай традыцыі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд сустракалі пілігрымаў.
На роварах прыбылі пілігрымы з Паставаў і Міёраў. З Удзела прыйшлі некалькі чалавек у пакутніцкай пілігрымцы ― удзельнікі ішлі ў поўным маўчанні і неслі на сабе ўсе патрэбныя рэчы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,
- у сераду успамін св. Пія X, папы,
- у чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы,
- у суботу свята св. Барталамея, апостала.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
- у  чацвер урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у аўторак свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00
- у чацвер успамі св. Дамініка, прзэбітэра,
- у пятніцу свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы,
- у суботу свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве,
- у  наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае;
- у панядзелак - успамін св. Марты, Марыі і Лазара,
- у сераду – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прзэбітэра,
- у часвер - успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла,
- I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
- І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑