Кульмінацыйным момантам урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў стала святая Імша 23 жніўня на палявым алтары, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Глядзець далей...
Галоўная
Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі (марыянін) пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнту
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
- у суботу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
3. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння.
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы,
- у пятніцу успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у суботу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- у аўторак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
- у сераду Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXI Звычайную Нядзелю-Успамін Усіх Памерлых Вернікаў
1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
- у наступную нядзелю свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
- у суботу – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
- у наступную нядзелю - успамін усіх памерлых вернікаў.
У суботу, 1 лістапада (першая субота месяца) запрашаем на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту пачатэк выключна а 10.30.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
Чытаць далей...






