Такое рашэнне ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў было аб’яўлена падчас урачыстай святой Імшы 17 жніўня.
Дакумент аб рашэнні зачытаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока.
Чытаць далей...
Урачыстая святая Імша на палявым алтары
Імша падзякі за прыгожыя юбілеі. Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай праходзілі ў час святкавання 600-годдзя з часу заснавання парафіі ў Браславе, 200-годдзя з часу пабудовы тут мураванага касцёла, 15-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Браслаўскай папскімі каронамі, а таксама двух юбілееў — 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі і ўтварэння дыяцэзіяльнага санктуарыя Валадаркі азёраў.
Чытаць далей...
Рэпартаж з начных набажэнстваў
Цэнтрам начного чування падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў з’яўляецца працэсія са свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза Валадаркі азёраў вуліцамі горада, а таксама літургія апоўначы.
Чытаць далей...
Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
Падчас літургіі, якая распачынае святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, традыцыйна ўдзяляецца сарамэнт бежмавання. Прыступілі да яго вернікі браслаўскай і іншых парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Чытаць далей...
Пешшу і на ровары пілігрымы прыбывалі ў браслаўскі санктуарый
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета распачаліся з ужо добрай традыцыі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд сустракалі пілігрымаў.
На роварах прыбылі пілігрымы з Паставаў і Міёраў.
З Удзела прыйшлі некалькі чалавек у пакутніцкай пілігрымцы ― удзельнікі ішлі ў поўным маўчанні і неслі на сабе ўсе патрэбныя рэчы.
Чытаць далей...
ПРАГРАМА АДПУСТОВАЙ ЎРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ: 16-17 жніўня 2024 г.
16 жніўня, пятніца
16.00-18.00 - Сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.15 – Гісторыя дыяцэзіі і Браслаўскага касцёла
19.00 – Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту бежмавання
21.00 - Акафіст
21.30 – Крыжовы шлях
22.15 - Малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом
23.15 – Ружанцовая малітва (працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай)
17 жніўня, субота
0.00 – Святая Імша перад абразом Маці Божай
2.00 - Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва)
7.00 – Святая Імша на лацінскай мове
8.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
9.00 – Ружанцовая малітва
11.00 – Урачыстая святая Імша на палявым алтары
Чытаць далей...
Чацвёртыя Агульнабеларускія Дні моладзі прайшлі ў Браславе
З 19 па 21 ліпеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў быў напоўнены галасамі маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі больш за трыста юнакоў і дзяўчат.
Разам з моладдзю ў гэтыя дні прабывалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На распачацце сустрэчы прысутнічаў таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і новапрызначаны дапаможны біскуп намінант Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зносак.
Чытаць далей...
XXXIII Пілігрымка Браслаў-Будслаў: як гэта было
1 ліпеня з Браслаўскага санктуарыя вырушыла пешая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай. Кіраваў і апекаваўся пілігрымамі кс. Уладзімір Шыдлоўскі.
У Будслаў у складзе пілігрымкі прыйшлі 60 вернікаў.
Чытаць далей...
Канікулы з Богам 2024
Першы тыдзень лета адзначыўся для Браслава тым, што наляталі і адыходзілі дажджы і навальніцы, што сонца то хавалася за хмары, то моцна прыпякала, што то цёплым, то халодным сустракаў спадарожных вецер. Але яшчэ некалькі дзён запомняцца гораду тым, што з тэрыторыі касцёла гучалі вясёлыя дзіцячыя галасы, ліліся хрысціянскія спевы, чуліся цікавыя размовы. “Канікуламі з Богам” дзеці нашай парафіі распачалі свае летнія прыгоды.
Чытаць далей...






