Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.
Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.
Чытаць далей...
Падарункі для дзяцей
У нядзелю Святой Сям’і пасля Імшы на 11 гадзін адбыўся калядны канцэрт. Дзеці і моладзь падзяліліся сваімі талентамі з іншымі вернікамі парафіі ― у вершах, спевах і гранні яны праслаўлялі таямніцу нараджэння Збаўцы.
У гэты дзень таксама свае падарункі атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніх раратніх Імшах падчас Адвэнту. Такіх дзяцей было больш за 50.
Глядзець фатаграфіі...
Урачыстасць Нараджэння Пана 2024
Божае Нараджэнне ― важнае свята для ўсіх хрысціянаў свету. Яго галоўная частка ― святая Імша Пастэрка, якая цэлебруецца апоўначы.
Глядзець фатаграфіі...
Адвэнтовыя рэкалекцыі 2024
З 13 па 15 снежня ў браслаўскай парафіі праходзілі рэкалекцыі. Іх праводзіў а. Павел Раманчук, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла у Івянцы.
Падчас рэкалекцый святар правёў сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых.
Чытаць далей...
Хрысціянскі Баль 2024
30 лістапада, перад Адвэнтам, прайшоў восьмы Хрысціянскі баль, арганізаваны святарамі Браслаўскай базылікі. Вернікаў парафіі уступным словам вітаў кс. Уладзімір. Ён нагадаў пра значэнне і традыцыю перад адвэнтавай забавы.
Асаблівую атмасферу зрабіла ўбранне залы ў парафіяльным доме ім. Ф.Ярдана. Фуршэтны стол з рознымі стравамі быў упрыгожаны жывымі кветкамі і запаленымі свечкамі, што надавала ўрачыстасці традыцыйнага бала
Чытаць далей...
Лістападаўская сустрэча
Браслаўскі кляштар сясцёр Эўхарыстак гасцінна раскрыў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі.
Сустрэча распачалася Святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Традыцыйна а 12.00 гадзіне каталіцкі Касцёл адмаўляе "Анёл Панскі". Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых.
Чытаць далей...
18 кастрычніка маленькія браслаўчане далучыліся да сусветнай ініцыятывы “Мільён дзяцей моляцца на ружанцы”
Пад апекай ксяндза пробашча Станіслава SDS і сясцёр Эўхарыстак тэлемост злучыў маленькіх вернікаў з 4 дыяцэзіямі нашай краіны.
Разам з браслаўчанамі ў малітве ядналіся дзеці з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, куды таксама прыехалі маленькія вернікі з Мінcка, Смалявічаў і Барысава, з Бабруйскай парафіi Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, з парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах і з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.
Чытаць далей...
Сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні
У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы.
Чытаць далей...
Свята тытулу базылікі
8 верасня Касцёл перажывае свята Нараджэння Маці Божай. Менавіта такі тытул носіць наша святыня.
З нагоды свята пасля святой Імшы на 11 гадзін адбылася эўхарыстычная працэсія.
Чытаць далей...
У новы навучальны год – з Богам
1 верасня падчас святой Імшы на 11 гадзін вернікі нашай парафіі маліліся за вучняў, настаўнікаў і катэхетаў.
Дзеці прынеслі таксама свае школьныя прыналежнасці, каб асвяціць іх.
Чытаць далей...






