Афіцыйна сезон пілігрымак у Беларусі яшчэ не распачаўся, але дзеці з Браслаўскага санктуарыя Маці Божай распачалі свой, сезон Пілігрымаў Надзеі. Менавіта так называўся летнік, арганізаваны парафіяй і сёстрамі Эўхарысткамі для маленькіх вернікаў, якія толькі ў гэтым годзе прынялі Святую Камунію, а таксама для тых, хто рыхтуецца да яе прыняцця.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
1. На гэтым тыдні:
- чацвер (19.06) урачыстасць Найсвяцейшага Цела
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы у нашай базіліцы будуць адпраўлены ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца ўвечары а 19-й гадзіне. Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;
I алтар – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
II алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”,
III алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,
- субота (21.06) успамін св. Алаізіа Ганзагі, законніка.
Чытаць далей...
Пасхальная вігілія 2025
Літургія у ноч з суботы на нядзелю — гэта найважнейшая цэлебрацыя ў літургічным годзе.
Літургія распачынаецца асвячэннем агню, ад якога запальваецца пасхал. Таксама ў гэтую ноч чытаюць шмат чытанняў са Старога, а таксама Новага Запавету. Усе яны дапамагаюць вернікам прасачыць за Збаўчым планам Бога.
Чытаць далей...
Велікодныя Пажаданні 2025
Уваскрасенне Хрыста - гэта найважнейшае і самае радаснае хрысціянскае свята. Святы Павел падказвае, што калі б Хрыстос не ўваскрос, то дарэмнай была б нашая вера і дарэмнымі былі б нашыя зямныя намаганні. Дзякуючы ўваскрасенню Езуса, усё добрае, прыгожае, высакароднае, пазначанае любоўю ў нашым жыцці будзе вечна трываць.
Чытаць далей...
Асвячэнне страваў на Велікодны стол
Асвячэнне ежы на святочны стол нагадвае перш за ўсё пра сімвалы Вялікадня, а таксама пра важнасць дзяліцца радасцю і верай з іншымі, са сваімі роднымі.
Чытаць далей...
Адарацыя крыжа ў Вялікую пятніцу
Вялікая пятніца — гэта час цішыні і ўспаміну збаўчай Мукі Езуса Хрыста. У гэты дзень у каталіцкіх святынях ва ўсім свеце не праводзіцца святая Імша. Замест яе — набажэнства Крыжовага шляху і адарацыя крыжа.
Чытаць далей...
Таямніцы Вялікага чацвярга
У гэты дзень Каталіцкі Касцёл узгдвае падзеі ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй Вячэры. А таксама арышт і зняволенне Хрыста.
Чытаць далей...






