Душпастырскія аб’явы на XХIV Звычайную Нядзелю – Свята Узвышэння Святога Крыжа

1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
- у панядзелак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай,
- у аўторак успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, муыанікаў,
- у суботу успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон    Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

Чытаць далей...

Патранальнае свята і гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана

Сёння, 8 верасня, - патранальнае свята і чарговая гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана – заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў). Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан нарадзіўся 16чэрвеня 1848 года, а памёр 8 верасня 1918 года ў Швейцарыі. 15 мая 2021 года Папа Францішак абвясціў яго благаслаўлёным. 

З гэтай нагоды ад імя ўсёй нашай парафіі хочам скласці сардэчныя віншаванні нашым святарам!

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIII Звычайную Нядзелю

1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 20 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
2. На гэтым тыдні:
- парафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у панядзелак. Св. Імшы а 11.00, 19.00

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- серада – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. у пятніцу не адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXI Звычайную Нядзелю

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду успамін св. Монікі,
- у чацвер успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у пятніцу успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XX Звычайную Нядзелю

1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,
- у чацвер успамін св. Пія X, папы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (22 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на XIX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Клары, панны,
- у чацвер успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
- у  пятніцу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Яна Марыі Вянзя, прэзбітэра,
- у сераду свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены у 11.00 і 19.00,
- у пятніцу успамі св. Дамініка, прзэбітэра,
- у суботу свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.

Чытаць далей...

Праграма урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай: 22-23 жніўня 2025 г.

22 жніўня, пятніца
16.00 – 17.30 - сустрэча і прывітанне пілігрымаў,
18.00 – Канферэнцыя “Марыя – надзея Касцёла”(а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС),
19.00 - святая Імша ў базыліцы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй),
21.00 – Акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы),
21.30 – Крыжовы шлях,
22.30 Малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом,
23.15 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑