ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю

1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
- у чацвер - успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.
- у суботу - успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у суботу; свята св. Сымона і Юды, апосталаў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVIII Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ КАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА ЕЗУСА МІЛАСЭРНАГА Ў ВІЦЕБСКЕ.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
3. 28 кастрычніка (субота) у нашым касцёле адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
-  у панядзелак, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў,
- у сераду, успамін св. Францішка Асізкага,
- у суботу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца.
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю

1. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, успамін св. Віцэнта дэ Поля, саятара,
- ў пятніцу, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
3. Святая Імша, у інтэнцый групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом ў наступную нядзелю ў 8.30. Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XХIV Звычайную Нядзелю

1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
       - у сераду успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон    Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў
       - у чацвер свята св. Мацвея, апостала і евангеліста,
        - у суботу успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
2. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей.
3. Сустрэча моладзі адбываецца кожную нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIII Звычайную Нядзелю

1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4  год на катэхэзу.
17 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 і 2 года да Бежмавання.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай будзем перажываць 8 верасня, у пятніцу. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi. Гэта абавязковая ўрачыстасць для ўсёй нашай парафіі.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑