1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у аўторак - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы (8.00 і 19.00) благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні:
- у панядзелак – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў,
- у аўторак – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве,
- у сераду - успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у суботу - успамін св. Яна Боско, прэзбітэра.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫна II Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні:
- у сераду – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы,
- у суботу – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў, завулак цвяточны – адзін святар, ад 16.00,
вул. Акцябра д. 42 – адзін святар ад 17.00
- аўторак: вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дамы 23, 33 - адзін святар , ад 16.00,
вул. Братоў Васілеўскіх - адзін святар , ад 16.00,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. У лiтургiчным каляндары:
- у суботу успамін св. Антонія, абата.
3. План каляды на гэты тыдзень наступны:
- панядзелак: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 16.00,
- аўторак: вул. Лермантава, Варашылава - адзін святар, ад 16.00.
- серада: Муражы – Навастройкі – два святары, ад 17.00,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
1.У аўторак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
Чытаць далей...
Святкуем Божае Нараджэнне разам
У нядзелю 28 снежня ў парафіяльным доме імя а. Францішка Ярдана сабраліся дзеці і дарослыя, каб разам радавацца святу.
Дзеці і падлеткі парадавалі прысутных спевам калядак, танцам і невялікай тэатральнай пастаноўкай.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, успамін святога Сільвестра, папы. На заканчэнне года ў сераду у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,
- у чацвер, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00
Чытаць далей...
УВАГА! Змяняецца час святых Імшаў
Урачыстая літургія ў вігілію Божага Нараджэння — Пастэрка — сёлета ў нашай парафіі будзе а 22-й гадзіне (замест апоўначы).
Таксама з 1 студзеня 2026 года адмяняецца нядзельная Імша ў 15.00. Расклад Імшаў па нядзелях стане наступным:
08.30 — на польскай мове.
11.00 — на беларускай мове.
18.00 — на беларускай мове.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Міхаілу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Магчымасць споведзі для тых, хто не паспеў паспавядацца падчас рэкалекцый у панядзелак і аўторак за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.
Чытаць далей...






