1. З нагоды Велікодных Святаў прагнем вам, дарагія парафіяне і мілыя госці, скласці сардэчныя віншаванні. Няхай Уваскрослы Хрыстус напоўніць вашы сэрцы радасцю і супакоем, умацуе вашу веру і дапаможа вам глядзець у будучыню з надзеяй. Няхай гэты святы час стане для вас крыніцай новых сіл і благаслаўлення, а радаснае «Алелюя» адгукнецца ў вашых дамах. Няхай Бог благаславіць вас!
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30 адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.
4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцёле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за ўпрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, клерыку Міхалу, міністрантам за дапамогу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў.
5. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. У гэты дзень на заканчэнне кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
6. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.






