Святы Пасхальны Трыдуум (2026 г.)

– Вялікі Чацвер Вячэры Панскай (2 красавіка) – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.

– Вялікая Пятніца Мукі Панскай (3 красавіка) – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Набажэнства Крыжовага Шляху –  а 11.00. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу адбудзецца а 15.00, у Велікодную нядзелю пасля Імшы a 11.00.

– Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай (4 красавіка) – Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў  ў базіліцы а 10.00, 11.00, 12.00 і 15.00. У Вялікую суботу, пасля асвячэння велікодных страваў пры выхадзе збіраем ахвяры на рамонт нашай базілікі. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.  

-Велікодная Нядзеля (5 красавіка) распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імша будзе ў 11.00.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑