1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. Велікодная нядзеля (5 красавіка) распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імша у Велікодную Нядзелу а 11.00.
3. У Велікодную нядзелю а 11.00 Святыя Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і груп Жывога Ружанца.
4. На гэтым тыдні святая Імша ў 8.00 будзе толькі ў панядзелак і аўторак.
5. У гэтую сераду святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе.
6. Запрашаем дзяцей і дзяўчат на паслугу БЕЛЯНАК падчас Пасхальнага Трыдуума ( у Вялікі Чацвер, Пятніцу і Суботу). Дзяўчаты разам з міністрантамі сваёй прысутнасцю ў белым адзенні звяртаюць нашу ўвагу на глыбіню і прыгажосць Пасхальнай літургіі. Таму запрашаем дзяцей і моладзь да паслугі ў Касцёле. Агульная сустрэча БЕЛЯНАК будзе ў аўторак 31 сакавіка ў 17 00. Звяртацца да с. Наталлі
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.






