14 і 15 сакавіка 2026 года ў нашай парафіі Нараджэння Маці Божай адбыўся першы этап біблійнага конкурсу на веданне Святога Пісання.
VIII Дыяцэзіяльны конкурс у гэтым годзе прысвечаны чытанню і вывучэнню Евангельскіх прыпавесцяў. Мэта конкурсу, які арганізуецца Катэхітычным Аддзелам Віцебскай дыяцэзіі, — заахвоціць дзяцей, моладзь і дарослых чытаць Біблію, паглыбіць веды пра хрысціянскую веру, аб’яднаць парафіі праз агульнае спаборніцтва.
У конкурсе могуць удзельнічаць вернікі з розных каталіцкіх дыяцэзій Беларусі. Удзельнікаў дзеляць на тры ўзроставыя катэгорыі: 8–11 гадоў, 12–17 гадоў, 18 гадоў і старэйшыя.
Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:
- Парафіяльны этап — у мясцовай парафіі.
- Дэканальны этап — паміж парафіямі аднаго дэканату.
- Фінал (дыяцэзіяльны) — для лепшых удзельнікаў.
У першым этапе конкурсу прыняло 9 чалавек з нашай парафіі. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і салодкі падарунак ад пробашча кс. Станіслава. За прыгатаванне да конкурсу і яго правядзенне адказвалі сёстры Эўхарысткі.
Гэты конкурс праводзіцца ўжо некалькі гадоў. Напрыклад, у 2025 годзе ў фінале ўдзельнічала 74 чалавекі з розных парафій Беларусі.





















