1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
2. На гэтым тыдні;
– у чацвер – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а 11.00 і 19.00.
3. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях – пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (20 сакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (22 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць кс. кан. Валеры Орсік пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана у Дзеркаўшчыне. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св. Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для , ксяндза Валерыя як знак нашай удзячнасці.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
5. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.






