1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях – пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.
4. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






