1. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак, Аўторак, Серада, Чацвер, Субота – 08.00, 19.00;
Пятніца – 11.00,19.00;
Нядзеля – 08.30, 11.00, 18.00;
2. На гэтым тыдні:
– у сераду – успамін св. Казіміра,
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 сакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
3. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях – пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці.
5. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
6. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
7. Запрашаем застацца сам на сам з Езусам для ажыўлення веры i падзякi. У каплiцы Сясцер SJE адбудзецца 24 – гадзінная (кругласутачная) адарацыя. Пачатак 5 сакавіка (1 чацвер месяца) ў 9.00, заканчэнне ў 9.00 6 сакавіка. Просім запiсывацца па адной асобе (або сям’i) на 1 гадзiну. Запісацца на адарацыю можна на картцы, якая знаходзіцца ў канцы Касцёла.
8. У наступную нядзелю (8 сакавіка) пасля кожнай св. Імшы супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», што знаходзіцца ў Бягомлі, будуць даваць сведчанне сваёй дзейнасці. Жадаючыя дапамагчы развіццю гэтага Цэнтра, могуць скласці ахвяру.
9. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






