1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (20 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі Вялікага Посту (22 сакавіка).
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях – пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
4. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.
6. У наступную нядзелю а 8.30 Святыя Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і груп Жывога Ружанца.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






