ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Звычайную Нядзелю

  1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у аўторак –  успамін св. Схалястыкі, панны,

– у сераду  (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрда. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00.  Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.30 запрашаем на ружанцовую малітву. 

– у суботу – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода біскупа, апекуноў Еўропы.

2. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.

3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту у чацвер у 18.00.

4. Закончыліся душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑