1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак – свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
– у аўторак – успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы (8.00 і 19.00) благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
– у чацвер – успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
– у пятніцу – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 лютага (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці.
3. Запрашаем дзяцей, моладзь і асабліва дарослых да ўдзелу у VIII дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання. Тэма конкурсу ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ПРЫПАВЕСЦІ
Арганізатанізуе гэта мерапрыемства – Катэхетычны Аддзел Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
Узрост удзельнікаў: дзеці ад 8 гадоў і дарослыя.
Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіялны, дэканальны этап і ФІНАЛ у Віцебскай катэдры, 11 красавіка 2026 г.
Запыты на ўдзел – да 15-16 лютага.
Запрашаем да падрыхтоўкі і ўдзелу! З пытаннямі звяртацца да с. Наталлі.
4. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на ацяпленне нашага касцёла.
5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






