1. У аўторак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
3. У аўторак ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці, Апостальскі рух «Маргарытка»). Усіх сардэчна запрашаем.
4. План каляды на гэты тыдзень:
– панядзелак: вул. Маладзёжная – адзін святар ад 16.00.
вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў, завулак цвяточны – адзін святар, ад 16.00,
– чацвер: вул. Кірава – адзін святар, ад 14.00,
– пятніца: вул. Акцябра 3 і 3А – адзін святар, ад 14.00, вул. Шаўчэнка – адзін святар, ад 17.00,
вул. Тургенева – адзін святар, ад 17.00,
– субота: в. Усяны – адзін святар, ад 12.00.
раён Турбазы – адзін святар, ад 12.30.
5. Святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе да заканчэння душпастырскіх адведзінаў вернікаў парафіі.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.






