ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І

1. На гэтым тыдні прыпадае:

–  у сераду, успамін святога Сільвестра, папы. На  заканчэнне года ў сераду у 11.00 адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,

– у чацвер, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00, 

– у пятніцу, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла,

– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.

– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

У першую пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3  студзеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. Трывае Актава Божага Нараджэння, таму у панядзелак, аўторак і сераду св. Імшa будзе а 11.00 і 19.00. cв. Імшы ў 8.00 не будзе.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці

– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і групы Жывога Ружанца.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Нагадваем, што з наступнай нядзелі расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.

5. План каляды на гэты тыдзень:

– панядзелак:Муражы ад боку  ПМК,  вул. Луговая, Азёрная, Центральная – адзін святар,ад 16.00,

вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная,   Зав. Стадыённы – адзін святар ад 15.00. 

– аўторак: вул. Горкага, Чкалава, Чапаева, Шчорса – адзін святар,ад 15.00,

вул. Нарбута, Крылова – адзін святар ад 16.00.

6. У аўторак 6 студзеня ( Урачыстасць Аб’яўлення Пана) пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў малітоўных груп нашай парафіі ( група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, група Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, група Маці у малітве, група Вешчуноў Божай Міласэрнасці, Апостальскі рух «Маргарытка»). Усіх сардэчна запрашаем.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑