Бог у Сваёй дабрыні чарговы раз дае нам ласку ўзрадавацца Святу Божага Нараджэння. Накіроўвае нашы думкі да найвялікшай Любові — Езуса, які пакінуў хвалу Нябёсаў і стаў чалавекам, каб нарадзіцца ў свеце, які прагне спачування, разумення і міласэрнасці.
Жадаю, каб у штодзённым жыцці вы знайшлі свой Бэтлеем, а ў ім — Хрыста, які прыходзіць да кожнага чалавека асабіста з дарам спакою, радасці і прымірэння.
Ад усяго сэрца жадаю вам сапраўды благаслаўлёных Каляд. Жадаю, каб той самы дух сціпласці, цяпла і любові, які панаваў у бэтлеемскай стайні, пасяліўся ў кожным з нашых дамоў. Каб пад каляднай ялінкай, побач з падарункамі, было месца для цярплівасці, узаемаразумення і добрых слоў.
Няхай гэты святы час дасць вам сілы і надзею.
Жадаю, каб нованароджаны Хрыстос пасяліўся ў вашых дамах, прыносячы з сабой благаслаўленне Божай любові, здароўе і ўсялякі дабрабыт у надыходзячым Новым годзе.
З пастырскім благаслаўленнем.
кс. Станіслаў Мжыглуд SDS






