Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем – гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Міхаілу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.

2. Магчымасць споведзі для тых, хто не паспеў паспавядацца падчас рэкалекцый у панядзелак і аўторак за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.

3. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у сераду Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 22.00 гадзіне. 

– у чацвер Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00, 

– у  пятніцу свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,  

– у суботу свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне   віна, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,

– у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. 

3. На  заканчэнне года у сераду (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем.  

4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  у наступную нядзелю (28 снежня) пасля св. Імшы ў 11.00.

5. Сёння ў нашу базыліку прыбудзе Бэтлеемскі агонь. Святло Бэтлеемскага агню, якое сімвалізуе супакой, надзею і згоду, дзякуючы еднасці моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім пра надыходзячае свята Божага Нараджэння.

7. План каляды на гэты тыдзень:

 – пятніца; вул. Будзёнага – адзін святар, ад 16.00,

 – субота: вул. Некрасава – адзін святар, ад 15.00.

8. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва і сацыяльнае прадпрыемства прадстаўляюць выставу-продаж сувенірнай прадукцыі, зробленай рукамі інвалідаў. Ахвяры за набытыя рэчы пойдуць на развіццё і падтрымку аддзялення і прадпрыемства. Падзелкі знаходзяцца на прыканцы касцёла.

9. Святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе да заканчэння душпастырскіх адведзінаў вернікаў парафіі.

10. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

11. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑