1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі (марыянін) пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
3. Набліжаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
4. Падчас адвэнту запрашаем звяртаць увагу на іншых людзей. Калі хто хоча і можа падзяліцца з патрабуючымі прадуктамі харчавання, то гэта можна зрабіць да 23 снежня. Каля бакавога алтара Езуса Міласэрнага будзе спецыяльнае месца, куды можна прынесці свой дар.
5. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.






