Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнту

  1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай   Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.

    – у суботу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.

  1. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
  1. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. 
  1. 4. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл а хацелі б перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю.
  1. Святая Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю а 8.30. 
  1. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя    пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
  1. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑