- На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
– у суботу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
- Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
- Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
- 4. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл а хацелі б перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю.
- Святая Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю а 8.30.
- Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
- Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.






