- Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у сераду успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра,
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 снежня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
-у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю ў 8.30 група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Змена таямніц груп Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
6. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.






