1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у панядзелак успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы,
– у пятніцу успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
– у суботу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
– у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
5. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.






