1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у панядзелак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
– у аўторак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
– у сераду Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.
5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.





